Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
31 кастрычніка 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў экскурсію дзвюм групам студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй БГАНТД, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці. Таксама яны наведалі архівасховішчы, дзе заг. аддзелам забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава паслядоўна расказала аб стварэнні аптымальных умоў захоўвання дакументаў і размяшчэнне іх у сховішчы, захаванне парадку выдачы спраў і вопісаў са сховішчаў, праверцы наяўнасці і стану спраў, забеспячэнні захаванасці дакументаў пры надзвычайных сітуацыях.
У завяршэнні экскурсіі супрацоўнікі архіва правялі дэманстрацыю архіўных дакументаў, звязаных з асноўнымі аспектамі навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У выніку экскурсіі студэнты атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, будуць карыснымі ім у далейшым.
1. Студэнты БНТУ |
2. У працэсе экскурсіі |
3. У працэсе экскурсіі |
4. У працэсе экскурсіі |