Аб правядзенні ўрока ў рамках акцыі «архівы – школе» супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне

14 сакавіка 2025 г. напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы 8 «Б» класа сярэдняй школы №6 г.Кобрына.

Спецыялісты архіва правялі ўрок для дзяцей, які быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Школьнікі азнаёміліся з экспануемай у фае будынка архіва вітрыннай выставай «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон дзяржавы», на якой прадстаўлены сапраўдныя дакументы з фондаў архіва, якія адлюстроўваюць гісторыю змены і ўдасканалення галоўнага дакумента краіны.

У чытальнай зале вучням былі прадэманстраваны сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Перамогі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

 

1. Вучні падчас азнаямлення з вітрыннай выставай
2. Загадчык аддзела С.У.Заруба распавядае школьнікам пра структуру сучаснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
3. Дзеці за праглядам сацыяльных ролікаў