Семінар «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні» ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў
20 сакавіка 2024 г.ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» адбыўся семінар па тэме: «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні».
Вядучыя спецыялісты па аблічбоўванні кінадакументаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» начальнік ПК (кінапост) Дармідонтаў Аляксандр Валер’евіч, вядучы спецыяліст па лічбавых кінатэхналагічных працэсах Грашэўскі Валерый Уладзіміравіч і работнікі аддзела аблічбоўвання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў абмеркавалі розныя метады і падыходы сканавання кінастужкі, якая захоўваецца ў архіве, абмяняліся каштоўным вопытам па выкарыстанні сканавальнага абсталявання.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні, прысвечаныя аблічбоўванню кінадакументаў, паляпшэнню якасці аблічбоўвання кінадакументаў з выкарыстаннем найноўшага абсталявання. Падчас сустрэчы былі вывучаны асаблівасці работы з праграмным забеспячэннем і прадэманстраваны тэхнічныя магчымасці сучаснага сканавальнага абсталявання, набытага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Гэтая сустрэча стала выдатнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння профільных спецыялістаў, абмену вопытам у такім складаным відзе работы, як аблічбоўванне кінадакументаў, наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння паміж Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».
![]() |
1. Падчас правядзення семінара «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні» ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (20 сакавіка2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
2. Падчас прагляду кінадакументаў на семінары «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні» ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (20 сакавіка2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
3. Падчас правядзення семінара «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні» ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (20 сакавіка2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
4. Падчас правядзення семінара «Алічбоўванне кінадакументаў на сучасным сканавальным абсталяванні» ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (20 сакавіка2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |