У рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» Дзяржархівам Віцебскай вобласці праведзена серыя мерапрыемстваў аб Вялікай Айчыннай вайне
12 сакавіка ў г.Віцебску быў дадзены ўрачысты старт праекту «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў».
14 сакавіка праведзены Дзень памяці, прысвечаны героям гарадоў Віцебска і Сталінграда, які адкрыў адукацыйны этап праекту.
У рамках дадзенага этапа архівам праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыя подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз падзеі Сталінградскай бітвы (1943 г.) і Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (1944 г.); напамін аб каштоўнасці мірнага жыцця. Мэта – сфарміраваць у дзяцей, падлеткаў і моладзі павагу да памяці герояў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і пачуццё гонару за народ-пераможца.
З 14 сакавіка па 6 красавіка было праведзена звыш 25 мерапрыемстваў розных форм (сустрэча з грамадскасцю, урокі, лекцыі, экскурсіі і да т.п.) з квэстамі. Мерапрыемствы прайшлі у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, ў сярэдніх школах №2, 11, 30 і 38 г.Віцебска, у гімназіі №9, Дзіцячай школе мастацтваў №1, Віцебскім дзяржаўным індустрыяльна-тэхналагічным каледжы, у Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова. «БДАС» і інш.
У цэлым мерапрыемствамі ахоплена амаль 900 чалавек – навучэнцаў розных узростаў.
Мерапрыемствы будуць праводзіцца да канца красавіка 2026 г.
У маі – чэрвені ўвага будзе ўдзяляцца падвядзенню вынікаў творчага конкурсу, аб’яўленага ў рамках праекта.
![]() |
| 1. Плакат аб праекце «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» з QR-кодам са спасылкай на Палажэнне аб Праекце. |
![]() |
| 2. Мерапрыемства прайшло ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Віцебска імя Ф.Т.Блохіна». Пераможцам квэста аказалася навучэнка 3 «А» клас Хвалько Паліна Аляксандраўна – пакуль самая юная пераможца сярод удзельнікаў квэстаў. |
![]() |
| 3. Мерапрыемства прайшло ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №38 г.Віцебска». Пераможцам квэста аказаўся навучэнец 8 «А» клас Ігнатаў Раман Вітальевіч. |
![]() |
| 4. Пераможцы квэста аб Плошчы Перамогі ў Віцебску, навучэнцы Віцебскай філіі УА «БДАС» з выкладчыкам гісторыі Кунашка Аленай. |
![]() |
| 5. Ідзе лекцыя аб Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», з паказам фільма з фондаў БДАКФФД. |




