Аб правядзенні тэматычнага ўрока з вучнямі 8-10 класаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна»
У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» і Дзяржаўнай установай адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» і ў рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» 14 кастрычніка 2024 года для вучняў установы адукацыі было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока (з элементамі практычнага занятку і дэманстрацыяй прэзентацыі) «Пісалі іх на смяротным рубяжы…».
Гэтае мерапрыемства, мэтай якога з’яўлялася выхаванне пачуцця патрыятызму і павагі да слаўных старонак мінулага, было прысвечана франтавым пісьмам часоў Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» пазнаёміла вучняў установы адукацыі з такім паняццем як «палявая пошта», а яны, у сваю чаргу, змаглі ўвачавідкі пазнаёміцца з лістамі салдат. Вялікую цікавасць выклікаў практычны элемент урока, дзе рабятам было прапанавана, на хвіліначку перамясціўшыся ў сваім уяўленні ў той час, напісаць некалькі радкоў сваім родным і блізкім, пасля чаго гэты звычайны лісток са сшытка, дзякуючы атрыманым навыкам, ператварыўся ў «франтавы ліст-трохвугольнік».
![]() |
![]() |
1-2. Архівіст Ю.М.Супоненка падчас правядзення ўрока «Пісалі іх на смяротным рубяжы…» |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
3-6. Практычны элемент урока: вучні пішуць лісты сваім родным і блізкім |
![]() |
![]() |
![]() |
7-9. Практычны элемент урока: вучні афармляюць свае лісты ў канверты-трохвугольнікі |
![]() |
![]() |
10-11. Вучні знаёмяцца з франтавымі лістамі салдат |