Аб правядзенні дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці мерапрыемства ў рамках акцыі «А рхівы – Школе»
18 чэрвеня 2026 г. у сярэдняй школе № 2 г.Віцебска для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем было арганізавана мерапрыемства з удзелам прадстаўніка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, прысвечанае памяці трагічных дзён чэрвеня 1941 г.
Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў А.У.Багданава распавяла прысутным аб пачатковых днях Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравала дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1–2. Навучэнцы сярэдняй школы № 2 г.Віцебска падчас правядзення мерапрыемства |

