Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»
У час вясновых канікулаў установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі вучні 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва». Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Архівы – школе».
У чытальнай зале архіва юнакі пазнаёміліся з гісторыяй архіва; дзейнасцю, якой займаюцца архівісты. Для школьнікаў была прадстаўлена музейная экспазіцыя абсталявання, якое выкарыстоўвалі архівісты, а таксама выстава найбольш рарытэтных дакументаў з архіўных фондаў.
Таксама навучэнцы з агляднай экскурсіяй наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе змаглі ўбачыць працэс сканіравання і лічбавай апрацоўкі архіўных спраў. А затым пабывалі ў архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, умовамі і рэжымам іх захоўвання.