Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» пачаўся новы навучальны год
Вось і праляцелі летнія вакацыі!.. Вучні зноў занялі свае месцы за школьнымі партамі. І ў Дзяржархіве ў г. Глыбокае таксама пачаўся новы навучальны год.
Сёння, 2 верасня 2024 года, у рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» нас наведалі вучні 8 «Г» класа Глыбоцкай раённай гімназіі. Дзеці з задавальненнем прайшлі квэст «Гісторыя ў архіўных дакументах», у працэсе якога яны наведалі архівасховішча, пазнаёміліся са складам фондаў, якія знаходзяцца на захоўванні, геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання архіва.
У чытальнай зале вучням была прадстаўлена выстава архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!», якая расказвае пра акупацыйны рэжым падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна.