16 чэрвеня 2025 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №4 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем

У ходзе візіту школьнікі даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, азнаёміліся выданнямі і адной з выстаў архіўных дакументаў «Варонка ў варонку, издолблена і перакручана гэтая зямля…», наведалі адно з архівасховішчаў, а таксама атрымалі інфармацыю аб месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і паглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы–Школе» і прымеркавана да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

1-2. Навучэнцы сярэдняй школы №4 г.Віцебска падчас наведвання Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
3. Навучэнцы сярэдняй школы №4 г.Віцебска падчас экскурсіі ў адным з архівасховішчаў