19 лютага 2023 г. у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбыўся адборачны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў
Кампетэнтнае журы ў складзе прадстаўнікоў ад Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі сабралася для адбору лепшых з некалькіх дзясяткаў работ, дасланых навучэнцамі навучальных устаноў з розных куткоў Віцебскай вобласці. Прадстаўленыя работы тычыліся гісторыі населеных пунктаў, падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мясцовых славутасцяў, вядомых землякоў, гісторыі навучальных устаноў і іншых аспектаў рэгіянальнай гісторыі Віцебшчыны.
Па выніках працы журы вызначыла шэраг работ, якія будуць прадстаўлены да абароны на наступным, вочным, этапе, які адбудзецца ў сакавіку 2025 г.
На фота: Праца журы падчас адбору конкурсных работ.