Удзел установы «Занальны дзяржаўны архіў у Лідзе» у патрыятычным культурным і адукацыйным праекце «Святло подзвігу Перамогі навечна захаваем!»
22.02.2025 у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы «Памяць аб вайне навечна жывая», арганізаванай сумесна з занальным дзяржаўным архівам у г.Лідзе ў рамках патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта «Святло подзвігу Перамогі навечна захаваем!». Дадзены праект прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстава задумвалася арганізатарамі з мэтай захавання праўдзівай гістарычнай памяці, актывізацыі пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў і моладзі, выхавання пачуцця павагі да подзвігаў ветэранаў, удзельнікаў, працаўнікоў тылу Вялікай Айчыннай вайны, развіцця пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, стымулявання цікавасці да вывучэння ваеннай і пасляваеннай гісторыі Лідскага раёна.
У рамках сумеснай працы над выставай занальным дзяржархівам у г.Лідзе быў падрыхтаваны банер, на якім размешчаны копіі архіўных дакументаў, якія раскрываюць уклад вядомай на Лідчыне сям’і Баранавых (бацькі – Паўла Лук’яновіча, трох братоў – Леаніда, Уладзіміра і Георгія) у справу перамогі над фашызмам, а таксама прадастаўлены арыгіналы асабістых дакументаў Баранава Георгія Паўлавіча.
На адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі духавенства, жыхары Лідскага раёна, якія аказалі садзейнічанне ў арганізацыі выставы, работнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея і занальнага дзяржархіва ў г.Лідзе, навучэнцы Лідскага музычнага каледжа і школьнікі ДУА «Сярэдняя школа №10».
Выстава будзе працаваць па 8 ліпеня 2025 г.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
2. Сумесная фатаграфія прысутных на адкрыцці выставы. |