Дзень адчыненых дзвярэй ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

4 чэрвеня ў рамках акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Архіў наведалі групы з устаноў адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж архітэктуры і будаўніцтва», «Мінскі політэхнічны каледж» і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).

Навучэнцы і студэнты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, які ён займае, а таксама структурай і асноўнымі накірункамі яго дзейнасці.

Акрамя таго, экскурсанты азнаёміліся з матэрыяламі выстаўкі «Ля вытокаў беларускага дызайна», прысвечанай 60-годдзю з дня ўтварэння Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі.

 

1-3. Падчас экскурсіі