СМІ пра выставу да юбілею кінааператара А.Ц.Аўдзеева ў БДАМЛМ

У адрас Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паступіў ліст Беларускага саюза кінематаграфістаў з удзячнасцю за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні вечара памяці, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кінааператара, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Алега Ціханавіча Аўдзеева.

Урачысты вечар атрымаў асвятленне ў сродках масавай інфармацыі. У рамках мерапрыемства вядучы архівіст БДАМЛМ Таццяна Аляксандраўна Анпілогава дала інтэрв’ю карэспандэнту тэлеканала «Беларусь 3» і інфармацыйнаму агенцтву «Мінск-Навіны», у якім распавяла аб прадстаўленых фотаматэрыялах з фондаў архіва-музея. На гэтых фотаздымках адлюстраваны працоўныя моманты здымак у складаных умовах, уключаючы рэдкія кадры працы аператара ў рачной вадзе. Асобная ўвага ў інтэрв’ю была нададзена гісторыі фарміравання сямейнага фонду № 366 кінаведа Еўфрасінні Леанідаўны Бондаравай і Алега Ціханавіча Аўдзеева. Муж і жонка асабіста перадавалі дакументы на захоўванне ў архіў-музей у перыяд з 1992 па 1996 гады.

Больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі СМІ можна па спасылках:

«Залаты чалавек, які пражыў жыццё годна»

У гонар чалавека-эпохі беларускага кіно. У Мінску прайшла вечарына памяці Алега Аўдзеева

 

1. Т.А.Анпілогава падчас інтэрв’ю карэспандэнту тэлеканала «Беларусь 3»
2. СМІ на мерапрыемстве да 100-годдзя А.Ц.Аўдзеева ў БДАМЛМ