Тэматычны ўрок да 80-годдзя вызвалення горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

«80 гадоў таму назад на ўвесь свет прагучала паведамленне Саўінфармбюро: «Войскі 1-га Беларускага фронту ў выніку абыходнага манеўру конніцы і танкавых злучэнняў у спалучэнні з франтальнай атакай пяхоты авалодалі абласным цэнтрам Беларусі – горадам Баранавічы, важным чыгуначным вузлом і магутным умацаваным раёнам немцаў, якія прыкрываюць накіраванне на Брэст», – з такіх слоў 5 ліпеня 2024 г. пачала свой аповед пра трагічныя падзеі тых гадоў дырэктар дзяржархіва Вольга Іванаўна Шэршань для студэнтаў 3 курса УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў».

Падчас свайго апавядання Вольга Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб подзвігу беларускага народа, зачытала ўрыўкі з лістоў з фронту. Навучэнцы ўважліва азнаёміліся з выставай дакументаў, якая прадстаўлена ў чытальнай зале дзяржархіва, і наведалі архівасховішча.

 

 

1. Дырэктар дзяржархіва В.І.Шаршань выступае перад навучэнцамі
2. Студэнты знаёмяцца з архіўнымі дакументамі
3. Студэнты знаёмяцца з архіўнымі дакументамі
4. У выставы архіўных дакументаў