Інфармацыйная гадзіна «Горкі след вайны»

15 сакавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і плана мерапрыемстваў да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе Сярэдняй школы №14 імя М.С.Грыневіча г.Полацка праведзена інфармацыйная гадзіна «Горкі след вайны..». Заг.аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку М.М.Дзічкевіч расказала навучэнцам аб дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны і месцах іх захоўвання, пазнаёміла з дзейнасцю Полацкай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў.

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» прадэманстраваны відэаролік Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».