Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
10 чэрвеня 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе ўстановы ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, Андрэй Мікалаевіч распавёў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.
Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне» са школьнікамі пагаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці. У ходзе абмеркавання дырэктар ДАГв даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.
У рамках мерапрыемства дырэктар абласнога архіва Андрэй Сушчэвіч даў інтэрв’ю Першаму гарадскому тэлеканалу.
![]() |
1. Школьнікі падчас прагляду дакументальнага фільма |
![]() |
2. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» перад праглядам дакументальнага фільма |
![]() |
3. Выступ А.М.Сушчэвіча перад удзельнікамі мерапрыемства |