У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці 10 красавіка 2024 г.праведзены чарговыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»

Для сямікласнікаў сярэдняй школы №19 і дзесяцікласнікаў сярэдняй школы №38 г.Віцебска праведзены інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з праглядам віртуальных выставачных праектаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці і дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Вучні СШ №19 падчас правядзення мерапрыемства.
2. Вучні СШ №38 падчас правядзення мерапрыемства