Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
12 красавіка 2025 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) актыўна падтрымалі рэспубліканскі суботнік. Мерапрыемства прайшло ў рамках агульнанацыянальнай акцыі па добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.
Асабліва сімвалічным стаў факт правядзення работ у будынку архіва-музея – унікальным помніку архітэктуры, якое раней з’яўлялася касцёлам бернардзінцаў. Работнікі БДАМЛМ правялі работы па ўборцы і добраўпарадкаванні ўнутраных памяшканняў будынка. Таксама былі выкананы работы па ўборцы тэрыторыі, якая прылягае да архива.
Удзел у рэспубліканскім суботніку – гэта не толькі магчымасць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне горада, але і выдатны спосаб аб’яднаць калектыў і зарадзіцца пазітыўнай энергіяй.
БДАМЛМ традыцыйна прымае ўдзел у падобных мерапрыемствах, падкрэсліваючы сваю адказнасць за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
![]() |
1. Суботнік у БДАМЛМ. Ачышчэнне фасада будынка архіва-музея |
![]() |
2. Суботнік у БДАМЛМ. Уборка пажарнай лесвіцы |
![]() |
3. Работнікі БДАМЛМ падчас уборкі месцаў агульнага карыстання |
![]() |
4. Суботнік у БДАМЛМ. Уборка кабінетаў |
![]() |
5. Работнікі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў падчас уборкі ў сховішчы |
![]() |
6. Уборка чытальнай залы. |
![]() |
7. Уборка пажарнай лесвіцы будынка архіва-музея, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь |