Аб завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў
Курсы павышэння кваліфікацыі арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лекцыі праводзілі выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адказныя работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве, высокакваліфікаваныя спецыялісты рэспубліканскіх архіўных устаноў.
У рамках сёлетніх курсаў прайшло навучанне 29 работнікаў з 23 дзяржаўных архіўных устаноў, у тым ліку з рэспубліканскіх архіўных устаноў – 7, дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці – 2; Віцебскай вобласці – 3; Гомельскай вобласці – 4; Гродзенскай вобласці – 5; Мінскай вобласці – 3; Магілёўскай вобласці – 5 работнікаў.
Праграма курсаў мела актуальную тэматыку і асвятляла пытанні дзейнасці дзяржаўных архіваў у галіне камплектавання, забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку, выкарыстання архіўных дакументаў.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на асвятленні новага напрамку рабоце з электроннымі дакументамі.
Асвятлялася пытанне тэрміналогіі ў сферы архіўнай справы і справаводства ў святле змен, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г.«Аб архіўнай справе і справаводстве», а таксама асноўных змен у арганізацыі і вядзенні справаводства ў святле новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.
22 мая 2024 г.на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся круглы стол «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе» з удзелам першага намесніка дырэктара Дэпартамента Лядоўскай А.А. і дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакова А.Я., на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні дзейнасці дзяржаўных архіваў у галіне аблічбоўвання архіўных дакументаў, пашырэння доступу да іх.
У рамках мерапрыемства праведзена азнаямленне слухачоў курсаў з дзейнасцю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, структурай яго навукова-даведачнага апарата, алічбаваннем дакументаў, а таксама з архівасховішчамі.
Уладзімір Дзянісаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, расказаў прысутным аб гісторыі архіўнай справы на беларускіх землях, складзе і асаблівасцях фондаў установы, важнейшых дакументах, якія захоўваюцца ў архіве.
Слухачам курсаў была дадзена ўнікальная магчымасць азнаёміцца з дакументамі шматвяковай даўнасці. Сапраўднае захапленне выклікалі калекцыі найстаражытных дакументаў, якія ствараюць адмысловую атмасферу мінулых стагоддзяў.
24 мая 2024 г.праведзены круглы стол «Сучасныя выклікі і магчымасці ў галіне кіравання дакументамі і архіўнай справы», у якім прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Воінаў А.Л., загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Ходзін С.Н., дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў А.Я.
У сваім выступленні Воінаў А.Л. спыніўся на злабадзённых пытаннях дзейнасці дзяржаўных архіваў на сучасным этапе: забеспячэнні доўгачасовай захаванасці электронных дакументаў, пераводу дакументаў у лічбавы фармат, якія захоўваюцца ў архівах, захоўванні дакументаў ліквідаваных суб’ектаў гаспадарання і інш.
У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці Набокава А.А., якая расказала пра вопыт работы архіва па рассакрэчванні дакументаў КПБ і наяўных праблемах; дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіў у г.Крычаве Рыськова Т.Я. падзялілася досведам працы з крыніцамі камплектавання архіва.
Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне Пудакевіч І.З. асвятліла пытанні ўзаемадзеяння архіва з установамі адукацыі ў рамках акцыі «Архівы – Школе». Малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Лютарэвіч І.У. распавёў аб сваім вопыце навучання ў аспірантуры, чытэльных курсах, перавагах, якія дае навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі.
У завяршэнні курсаў адбылося ўручэнне слухачам пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.
Змест праграмы і арганізацыя курсаў выклікалі станоўчыя водгукі ў работнікаў архіўных устаноў. Слухачы ацанілі актуальнасць праграмы павышэння кваліфікацыі і падкрэслілі неабходнасць рэгулярнага павышэння свайго адукацыйнага ўзроўню.
![]() |
1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў з выпускнікамі курсаў павышэння кваліфікацыі. 24 траўня 2024 г. |
![]() |
2. Слухачы курсаў падчас круглага стала на базе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі 22 мая 2024 г. |
![]() |
3. Знаёмства з сістэмай НСА Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі |
![]() |
4. Дэманстрацыя самага старажытнага дакумента 1391 года Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі |
![]() |
5. Адкрыццё круглага стала 24 мая 2024 г. |
Праца па павышэнні кадравага патэнцыялу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь будзе працягнута.
На кастрычнік 2024 года запланавана арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.