Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» кіналекторыя ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

6 мая 2024 года ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», з навучэнцамі 6-7 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №13 г.Оршы імя І.І.Якубоўскага», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» Ю. І.Градоўка, у актавай зале праведзены кіналекторый, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове архіўнай кінахронікі.

Перад пачаткам сеанса вядучы архівіст Ю.І.Градоўка расказала хлопцам пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які ажыццяўляецца з мэтай выканання Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года №316.