Аб правядзенні заняткаў з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Юны архівіст» 19 снежня 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшлі заняткі з навучэнцамі 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва».
У ходзе заняткаў, навучэнцы азнаёміліся з правіламі работы чытальнай залы і пачалі даследчую работу па фондзе нумар 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войн, сацыялістычнага будаўніцтва, Герояў Сацыялістычнай Працы Магілёўскай вобласці».
На фото: Навучэнцы займаюцца даследчай працай