Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы №19 г.Брэста

22 лютага 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 11-га класа ДУА «Сярэдняя школа №19 г.Брэста імя Героя Савецкага Саюза С.І.Сікорскага».

У музеі гісторыі архіва загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала навучэнцам аб тым, як ствараўся архіў, аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці азнаёміліся з выставай дакументаў, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Брэстчыны.

Далей вучням была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў дзеці даведаліся, як адбываецца працэс аднаўлення дакументаў.

У парадку прафарыентацыі вучні даведаліся, што атрымаць спецыяльнасць архівіста можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце.

 

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае навучэнцам аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве
Школьнікі вывучаюць зборнікі архіўных дакументаў, выдадзеных архівам
У архівасховішчы
Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 19 г.Брэста» у фае будынка архіва па вул. В.Харужай, 15