Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна»
21 красавіка 2025г. работнікі аддзела выкарыстання – загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра і намеснік загадчыка аддзела М.В.Гарэлік правялі занятак з навучэнцамі 7-11 класаў ДУА«Навасёлкаўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна».
Дзеці даведаліся аб рабоце Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД), якія патрабуюцца ў архівах спецыяльнасцях. Галоўнай тэмай занятку стала аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Навучэнцы даведаліся аб маштабах аварыі, намаганнях па ліквідацыі яе наступстваў, азнаёміліся з фондавымі кіна- і фотадакументамі БДАКФФД па гэтай тэматыцы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-4. Правядзенне заняткаў з навучэнцамі 7-11 класа ДУА«Навасёлкаўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна» в.Вялікія Навасёлкі, 21 красавіка 2025 г. |