Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава

12 сакавіка 2024 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі студэнты трэцяга курса прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А.М.Шырокава». Пад час экскурсіі навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Студэнты наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі партызанскіх фарміраванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш.

 

1. Т.М. Агеенка знаёміць студэнтаў з дакументамі архіва
2. Удзельнікі экскурсіі