22 студзеня 2024 г. дырэктар БелНДІДАС правёў серыю сустрэч са студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ завочнай формы навучання

Сустрэчы са студэнтамі 3 і 5 курсаў гістарычнага факультэта БДУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Дакументазнаўства. Інфармацыйнае забеспячэнне кіравання», «Дакументазнаўства. Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» і «Кіраванне дакументамі», адбыліся па ініцыятыве Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Сустрэчы адбыліся ў рамках прафарыентацыйнай работы, якая праводзіцца інстытутам, і былі нацэлены на азнаямленне студэнтаў са спецыфікай навуковай дзейнасці ў БелНДІДАС, арыентацыю іх на заняцце навуковай працай, працяг навучання ў магістратуры і аспірантуры.

Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў азнаёміў студэнтаў-завочнікаў з асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці дакументазнаўства і архівазнаўства на сучасным этапе, апошнімі распрацоўкамі інстытута, перспектыўнымі напрамкамі далейшых навуковых даследаванняў, адказаў на пытанні.

Кіраўнік БелНДІДАС выказаў падзяку за арганізацыйную падтрымку ў правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў загадчыку кафедры крыніцазнаўства С.М.Ходзіну, выкладчыкам гэтай жа кафедры А.А.Прыбаровічу, Я.С.Мальчэўскаму, А.Э.Паповай.

 

1. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова перад студэнтамі 3 курса
2. Студэнты падчас сустрэчы