Наведванне работнікамі архіўных устаноў спектакля «Бах-бах-бах» у ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска»

15 мая 2025 г. у актавай зале ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» для работнікаў архіўных устаноў і членаў іх сем’яў арганізаваны спектакль «Бах-бах-бах» па п’есе Юліі Паспелавай. Спектакль прымеркаваны да юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На паказе спектакля прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў. З уступным словам выступіла дырэктар сярэдняй школы №27 г.Мінска М.Б.Міхайлічэнка.

П’еса паказвае вайну так, як яе можа зразумець дзіця, – разам з героямі спектакля гледачы праходзяць франтавымі дарогамі і бачаць жудаснае гора па імені Вайна вачыма наіўнага цыркавога сабакі і іншых хатніх жывёл, пакінутых людзьмі на волю лёсу.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў падзякаваў юным артыстам і ўручыў ім салодкія падарункі.

Гасцямі мерапрыемства сталі работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці.

 

1. Выступленні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава і дырэктара сярэдняй школы №27 г.Мінска М.Б.Міхайлічэнка
2. Паказ спектакля
3. Паказ спектакля
4. Гледачы на спектаклі