Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

26 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 5 класаў ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых» былі праведзены 2 ўрокі на тэму «Архіўная справа на Гродзеншчыне» і «Рэха вайны».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі дзецям дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, рабочыя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу. Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

Таксама для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

Падчас экскурсіі па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне»
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №6 імя Р.А.Гарнавых г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў