«Архівы-школе»: экскурсія для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Буйніцкая сярэдняя школа»

У рамках акцыі «Архівы-школе» 10 красавіка 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Буйніцкая сярэдняя школа».

У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Для навучэнцаў былі прадстаўлены дакументы, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа ў гады вайны.

Школьнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе дзецям быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і ўмовы захоўвання дакументаў у архівасховішчах.