Інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў Багатырскай базавай школы Полацкага раёна

У рамках праекта «Архівы-школе» заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку, Дзічкевіч М.М., правяла інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў 8-9 класаў Багатырскай базавай школы Полацкага раёна. Тэмай мерапрыемства стала «Архіўнае будаўніцтва на Полаччыне».

Увазе вучняў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць – герой», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Гэтае мерапрыемства накіравана на павышэнне цікавасці моладзі да гісторыі і архіўнай справы, а таксама на знаёмства з гістарычнай спадчынай рэгіёну.

На фота: Інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў Багатырскай базавай школы Полацкага раёна