Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы-школе»

25 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі «Брылеўская сярэдняя школа».

Для школьнікаў быў арганізаваны паказаны дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама навучэнцы атрымалі магчымасць азнаёміцца з дакументамі, якія раскрываюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму і сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках мерапрыемства рабят азнаёмілі з прафарыентацыйным матэрыялам. Навучэнцам была прадстаўлена інфармацыя аб умовах паступлення на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аб перавагах навучання, аб перспектыве працаўладкавання выпускнікоў факультэта, а таксама акцэнтавалі ўвагу на магчымасцях і перавагах атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на гістарычным факультэце.

Напрыканцы была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой хлопцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі яго працы і дзеючымі выставамі архіўных дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Брылеўская сярэдняя школа» падчас мерапрыемства
2. Навучэнцы ДУА «Брылеўская сярэдняя школа» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы ДУА «Брылеўская сярэдняя школа» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы ДУА «Брылеўская сярэдняя школа» падчас агляднай экскурсіі
5. Навучэнцы ДУА «Брылеўская сярэдняя школа» падчас азнаямлення з выставай «А заўтра была Перамога…»