Прэзентацыя дакументальнай выставы «Прамысловасць Гомельшчыны са Знакам якасці» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

24 верасня 2024 г.у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» калектыву архіва была прадстаўлена дакументальная выстаўка «Прамысловасць Гомельшчыны са Знакам якасці», прысвечаная Году якасці. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць гісторыю руху за якасць на прадпрыемствах Гомельшчыны, працоўныя калектывы якіх ішлі ў авангардзе барацьбы за прадукцыйнасць працы, дабіваліся павышэння якасці, надзейнасці і даўгавечнасці прадукцыі. Напрыклад, на выставе прадстаўлены наступныя дакументы: «Загад дырэктара Гомельскага завода вымяральных прыбораў аб правядзенні завадскога агляду якасці, надзейнасці і даўгавечнасці вырабаў. 2 ліпеня 1973 г»., «Рашэнне завадской канферэнцыі па якасці на Гомельскім заводзе вымяральных прыбораў. Чэрвень 1980 г»., «Табліца паказчыкаў, якія характарызуюць дзейнасць Гомельскага завода вымяральных прыбораў па павышэнні якасці прамысловай прадукцыі за 1979 г»., «Выпіска з пратакола пасяджэння Савета першаснай арганізацыі НТА Гомельскага завода вымяральных прыбораў аб прадастаўленні ў Саюзаналітпрыбор матэрыялаў на саіска Дзяржстандарта СССР «За дасягненне найлепшых вынікаў па выпуску прадукцыі з Дзяржаўным Знакам якасці». 9 студзеня 1980 г»., «Рэкамендацыя да ўзнагароджання Дыпломам ВЦСПС і Дзяржстандарту Гомельскі завод вымяральных прыбораў «За дасягненне найлепшых вынікаў па выпуску прадукцыі з дзяржаўным Знакам якасці па выніках працы за 1979 г»., «Даведка Гомельскай абласной лабараторыі дзяржаўнага нагляду вымяральнай тэхнікай аб выпуску прадукцыі Гомельскім заводам вымяральных прыбораў з Дзяржаўным знакам якасці. 15 студзеня 1979 г»., «Даведка аб стане распрацоўкі і ўкаранення на Гомельскім гуце КС «Упраўленне якасцю прадукцыі ў машынабудаванні». 16 студзеня 1978 г»., «Даведка аб рабоце калектыву Гомельскага станкабудаўнічага завода імя С.М. Кірава. 7 студзеня 1975 г., у якой указана, што чатыром мадэлям станкоў прысвоены Дзяржаўны знак якасці», «Пратакол правядзення Дня якасці на Гомельскім станкабудаўнічым заводзе ім. С.М. Кірава. 6 студзеня 1971 г»., «Ліст дырэктара завода «Гомсельмаш», у якім прыводзяцца звесткі аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы сіласаўборачнага камбайна да Дзяржаўнай атэстацыі на Знак якасці.3 лютага 1971 г»., «Інфармацыя аб ходзе сацыялістычнага спаборніцтва на Гомельскім тлушчавым камбінаце. 1980 г., у якой ёсць інфармацыя аб выпуску 10 відаў прадукцыі са Знакам якасці» і інш. Усяго прадстаўлена на выставе больш за 50 дакументаў.

У далейшым у планах архіва выкарыстоўваць дакументальную выставу «Прамысловасць Гомельшчыны са Знакам якасці» ў розных мерапрыемствах, такіх як урокі для навучэнцаў у рамках акцыі «Архівы – школе», дыялогавых пляцоўках, круглых сталах і г.д.

 

1. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч расказвае калектыву архіва аб гістарычнай абгрунтаванасці прыняцця Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам падпісання Указа №375 «Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці».
2. Дакументальная выстава «Прамысловасць Гомельшчыны са Знакам якасці».