Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

1 красавіка 2024 года ў Год якасці, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 22». Да ўвагі рабят былі прадстаўлены дакументальныя выставы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў.

Архівісты расказалі пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскі рух на тэрыторыі Клічаўскага раёна і пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны па матэрыялах з фондаў архіва. Для школьнікаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна». Таксама школьнікамі былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Абарона горада Магілёва», «Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Адкрыты кінаархіў».

Далей для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся з дзейнасцю архіва, са складам і рэжымам захоўвання архіўных дакументаў.

Для гасцей была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва».

 

1. Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі выставамі
2. Аглядная экскурсія ў сховішча архіва
3. Вучні ў музейнай экспазіцыі Гісторыя партархіва