Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»
4 снежня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» наведалі навучэнцы 2 курса спецыяльнасці «Распрацоўка і суправаджэнне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм» установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж».
Інфармацыйную гадзіну «Архіўнае будаўніцтва на Полаччыне» правяла заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна, расказала навучэнцам аб станаўленні і развіцці архіўнай службы на тэрыторыі Полацкага рэгіёну, асноўных напрамках работы архіва, складзе дакументаў і асаблівасцях захоўвання. Студэнтам прадставілася магчымасць патрымаць у руках архіўныя дакументы, якім больш за сто гадоў.
Архівіст II катэгорыі Семчанка Марыя Алегаўна правяла для вучняў майстар-клас па рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» прадэманстраваны відэаролік БДАКФФД «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Таксама для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіву.
На фота: Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны «Архіўнае будаўніцтва на Полаччыне», 04.12.2024г.