«Мы гэтай памяці верныя»: у Віцебску адкрылася выстава ваенна-патрыятычных клубаў, атрадаў і школьных музеяў да 80-годдзя Перамогі

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання ў Віцебску прадставілі тэматычную экспазіцыю «Мы гэтай памяці верныя». Ініцыятарам стварэння выставачнага праекта выступіла старшыня Савета па ўзаемадзеянні пошукавых атрадаў Віцебскай вобласці «Пошук» Ларыса Бруева, асабісты фонд якой захоўваецца ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».

На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з гісторыі пошукавага руху ў Віцебскай вобласці з 1984 года да гэтага часу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі архіва.

 

1. Бруева Л.М. – старшыня Савета па ўзаемадзеянні пошукавых атрадаў Віцебскай вобласці «Пошук»
2. Супрацоўнікі архіва з Бруевай Л.М.