Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 8 кастрычніка 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова».
У ходзе экскурсіі, студэнты даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў.
Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Вызваленне горада Магілёва», «Уз’яднанне».
А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва.
1. Студэнты азнаёміліся з дакументальнымі выставамі |
2. Студэнты, загадчык аддзела Т.У.Шэўчык і вядучы архівіст С.М.Брузгіна на экскурсіі |