Круглы стол для настаўнікаў гісторыі горада Мінска
31 кастрычніка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшоў круглы стол для настаўнікаў гісторыі г.Мінска на тэму: «Архіўны пошук як інструмент навучальнага даследавання. На аснове дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк. Ён распавёў аб правядзенні акцыі «Архіве – школе» і аб асноўных напрамках узаемадзеяння архіва з установамі адукацыі.
Удзельнікам круглага стала была прадстаўлена кінахроніка пра партызанскі рух з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок распавёў аб фондах архіва па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: складзе дакументаў, іх інфарматыўнасці і навуковым патэнцыяле. Таксама ўдзельнікам форуму распавялі аб сістэме навукова-даведачнага апарата архіва, агульнадаступных базах дадзеных «Партызаны Беларусі» і «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Мерапрыемства працягнулася экскурсіяй у архівасховішча і паказам банэрнай выставы «Рэспубліка-партызанка».
У заключэнне С.В.Кулінок адказаў на пытанні настаўнікаў.
1. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Демянюка |
2. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
3. Удзельнікі круглага стала знаёмяцца з кінахронікай з фондаў БДАКФФД |
4. Настаўнікі гісторыі г.Мінска на мерапрыемстве |