Галоўны дакумент грамадзяніна
У аддзеле ЗАГСа Бабруйскага гарвыканкама прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў у рамках акцыі «Мы грамадзяне Беларусі!».
24 навучэнцы горада атрымалі свае першыя пашпарты з рук ганаровых гасцей. Моладзь павіншавалі старшыня гарвыканкама Максім Гурын і старшыня гарсавета дэпутатаў Ірына Рынейская, пракурор Бабруйска Аляксандр Канецкі, начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Алена Гудзеева, начальнік аддзела ЗАГС гарвыканкама Наталля Паніна.
Асаблівую значнасць падзеі надало прысутнасць генерал-лейтэнант у адстаўцы, Ганаровага грамадзяніна Бабруйска Станіслава Румянцава і генерал-маёр у адстаўцы Валерыя Баравога. Для хлопцаў гэты дзень стаў важным крокам у дарослае жыццё!
Віншуем юнакоў і жадаем з гонарам несці званне грамадзяніна сваёй краіны!
![]() |
| 1. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын і старшыня Бабруйскага гарсавета дэпутатаў Ірына Рынейская ўручылі пашпарт Варвары Заяц (фота Віктара Шэйкіна) |
![]() |
| 2. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын і старшыня Бабруйскага гарсавета дэпутатаў Ірына Рынейская ўручылі пашпарт Валянціне Заяц (фота Віктара Шэйкіна) |
![]() |
| 3. На фатаграфіі злева направа: намеснік начальніка аддзела ЗАГС Бабруйскага гарвыканкама Ірына Кот, начальнік аддзела ЗАГС Бабруйскага гарвыканкама Наталля Паніна, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №28 г.Бабруйска» Варвара Заяц і Валянціна Заяц, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц |
![]() |
| 4. Агульная фатаграфія ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў (фота Віктара Шэйкіна) |



