Экскурсія для дашкольнікаў у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
16 лютага 2024 г. у Год якасці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі выхаванцы дзіцячага сада №2 г.Кобрына.
У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве і архівасховішчу дашкаляты пазнаёміліся з асноўнымі відамі работ. Даведаліся пра аптымальныя ўмовы захоўвання дакументаў. Азнаёміліся з экспануемымі выставамі ў архіве.
У чытальнай зале дзецям прадэманстравалі відэаўрок «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны», дзякуючы якому выхаванцы атрымалі прадстаўленне як падшываюцца дакументы.
У завяршэнні сустрэчы дзеці адгадалі ўсе загадкі і атрымалі памятныя прызы.
![]() |
Дзеці падчас экскурсіі |
![]() |
Дашкольнікі за праглядам відэаўрока |
![]() |
Рабяты з памятнымі прызамі |