Правядзенне заняткаў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
30 чэрвеня 2025 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» былі праведзены 2 заняткі для студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ходзе заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва і асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры выяўленні дакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, дзе для іх быў праведзены майстар-клас па аднаўленні дакументаў.
![]() |
1. Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму знаёмяцца з дакументамі архіва |
![]() |
2. Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў |