Правядзенне галіновага семінара-нарады ў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»
26 красавіка 2024 года на пляцоўцы ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» прайшоў галіновы семінар-нарада «Актуальныя пытанні справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў» для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга».
Перад удзельнікамі семінара з дакладам аб парадку фарміравання спраў, перадачы іх у архіў арганізацыі, знішчэння дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання выступіла загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія па архіве. Яны наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фармаванняў, дзе азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, а таксама дакументальнымі крыніцамі па гісторыі партызанскага руху, аб злачынствах нямецкіх акупацыйных уладаў супраць грамадзянскага насельніцтва і вывазе насельніцтва БССР на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Таксама госці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе захоўваюцца дакументы дзяржаўных, грамадска-палітычных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Дзень чарнобыльскай трагедыі асаблівую ўвагу выклікала падрыхтаваная архівам дакументальная выстава «Чарнобыль. Боль і памяць».
Знаёмства з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выклікала прафесійную цікавасць з боку ўдзельнікаў семінара.
![]() |
1. Намеснік дырэктара архіва А.А.Стуканава выступае перад удзельнікамі семінара з прывітальным словам. |
![]() |
2. Выступленне загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнкі. |
![]() |
3. Наведванне ўдзельнікамі семінара архівасховішча фондаў партызанскіх фармаванняў. |
![]() |
4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш знаёміць удзельнікаў семінара з дакументамі асабістага паходжання. |
![]() |
5. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм В.Ю.Юркевіч знаёміць гасцей архіва з дакументальнай выставай «Чарнобыль. Боль і памяць». |