Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняй школы №6 г.Магілёва»

У Год якасці і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 26 лютага 2024 г.навучэнцы 9 класа ДУА «Сярэдняй школы №6 г.Магілёва» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках дзейнасці, аб фондах і спецыфіцы работы з імі і ўмовах захоўвання дакументаў.

Навучэнцы азнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўленымі на выставе, а таксама для іх былі прадэманстраваны дакументальныя фільмы: «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», «Абарона горада Магілёва», «Акупацыя беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Генацыд».

У завяршэнні экскурсіі школьнікі наведалі музейны пакой з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.