Аб удзеле супрацоўніка БелНДІДАС у інтэлектуальным турніры «Разам мы Розум»

6 снежня 2025 г. адбыўся таварыскі інтэлектуальны турнір «Разам мы Розум», арганізаваны Клубам інтэлектуальных гульняў ААТ «ААБ Беларусбанк» «Плацінавая сава» напярэдадні святкавання Дня заснавання банка.

Турнір уключаў шэсць тураў па 10 пытанняў кожны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 65 каманд, сфарміраваных з кліентаў, супрацоўнікаў і партнёраў Беларусбанка, а таксама прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх аб’яднанняў.

Па выніках спаборніцтва каманда Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска заняла першае месца сярод каманд органаў дзяржаўнай улады. У яе складзе выступіў супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы − малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі М.А.Касяк.

 

Каманда Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска