Аб правядзенні круглага стала ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

9 красавіка 2026 года ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбылося мерапрыемства ў фармаце круглага стала, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага метадычнага аб’яднання выхавальнікаў груп падоўжанага дня ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна г.Брэста пры ДУ «Вучэбна-метадычны кабінет Ленінскага раёна г.Брэста».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава расказала гасцям пра гісторыю стварэння архіва, яго структуру, напрамкі дзейнасці, а таксама аб складзе і змесце дакументаў архіва. Найбольшую цікавасць у педагогаў выклікалі дакументы перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі.

З удзельнікамі мерапрыемства была абмеркавана тэма выкарыстання дакументаў аб Вялікай Айчыннай вайне ў адукацыйным працэсе з мэтай фарміравання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, аб неабходнасці далучэння школьнікаў да гераічнага мінулага краіны.

У рамках мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Педагогам таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава распавядае ўдзельнікам круглага стала аб асноўных напрамках дзейнасці архіва
2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Галіна Калустава знаеміць з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны
3. Падчас экскурсіі па архівасховішчу
4-5. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў