Прэзентацыя праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» прайшла ў рамках Тыдня кафедры гуманітарных навук у Віцебскім філіяле УА «БДАС»

З 30 сакавіка па 3 красавіка 2026 года ў Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» прайшоў Тыдзень кафедры гуманітарных навук.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» і праведзены лекцыі аб вызваленні Віцебска ў рамках Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і аб ураджэнцах-віцяблянах, удзельніках Сталінградскай бітвы з паказамі хроніка-дакументальных фільмаў.

Для дзяцей арганізаваны квэсты аб жывёлах – удзельніках Сталінградскай бітвы, аб Плошчы Перамогі ў г.Віцебску.

 

1. Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» прайшла прэзентацыя праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў».
2. Для вучняў у Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» прайшлі ўрокі і дыялогавыя пляцоўкі.
3. Для вучняў у Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» была прадстаўлена стэндавая выстава архіўных дакументаў «Летам 1944-га».
4. Для навучэнцаў у Віцебскім філіяле ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» ў рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» была прадстаўлена банэрная выстава архіўных дакументаў «Варонка ў варонку, выдзеўбана і перакручана гэтая зямля…».
5. Узнагароджаннем пераможцаў квэстаў у рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» аб жывёлах – удзельніцах Сталінградскай бітвы, аб Плошчы Перамогі ў г.Віцебску.
6. Каля стэндавай выставы архіўных дакументаў «Летам 1944-га», створанай у рамках праекта «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў».
7. Праходзіць дыялог памяці «Ураджэнцы Віцебшчыны – удзельнікі Сталінградскай бітвы» з удзелам вядучага архівіста Дзяржархіва Віцебскай вобласці Святланы Мясаедавай.