«Архівы – школе»: урок ў Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.П.Маргелава
2 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкай раённай гімназіі імя В.П. Маргелава ў гонар Года беларускай жанчыны і будучага свята 8 Сакавіка быў праведзены ўрок «Наш сябар – паштальён». Супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва расказвалі навучэнцам 4-га класа аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны, рэчыцкім паштальёне Яўгеніі Адамовіч. У час мерапрыемства юныя гімназісты даведваліся аб ваенным і працоўным шляху Яўгеніі Аляксандраўны, знаёміліся з яе дакументамі, а таксама адказвалі на пытанні займальнай віктарыны «Планета Пошта».
![]() |
| 1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам гімназіі аб Я.А.Адамовіч |
![]() |
| 2. У час урока «Наш сябар – паштальён» |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. Навучэнцы гімназіі адказваюць на пытанні віктарыны «Планета Пошта» |




