Аб правядзенні агляднай экскурсіі для навучэнцаў 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 25 кастрычніка 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 10-11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Т.У. і Брузгіна С.М. расказалі гісторыю архіва і архіўнай справы, азнаёмілі юнакоў з тэматычнымі выставамі, падрыхтаванымі па дакументах і матэрыялах архіва: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «80-годдзе вызвалення горада Магілёва».
Навучэнцамі былі прагледжаны дакументальныя фільмы: «Вызваленне горада Магілёва», «Уз’яднанне».
У ходзе агляднай экскурсіі школьнікі наведалі архівасховішча, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва С.В. азнаёміла з дзейнасцю архіва, са складам дакументаў і рэжымам іх захоўвання.
У завяршэнні экскурсіі госці з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.
1. Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі выставамі. |
2. Вучні і загадчык аддзела Барцулёва С.В. каля выставы робяць памятнае фота. |
3. Госці ў архівасховішчы. |