Аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі і Філіялам БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж»

26 красавіка 2024 г. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Рыгор Сцяпанавіч Жаўнеркевіч і дырэктар «Філіяла БНТУ Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж» Надзея Станіславаўна Дзем’яновіч падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі.

Пагадненне аб супрацоўніцтве накіравана на ўстанаўленне доўгатэрміновага партнёрства з мэтай удасканалення, развіцця і ўмацавання сумеснай работы ў галіне адукацыі, архіўнай справы і справаводства, выхавання, навукі, абмену інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», а таксама ў іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Падпісанне гэтага пагаднення з’яўляецца важным крокам у асветы і патрыятычным выхаванні моладзі.

На фота: намеснік дырэктара БДАНТД Р.С.Жаўнеркевіч і дырэктар філіяла БНТУ «МДАБК» Н.С.Дзем’яновіч у працэсе падпісання