Урок да Міжнароднага Дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне

26 красавіка 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі вучні 10 класа сярэдняй школы № 2 г. Кобрына.

У Дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе спецыялісты архіва правялі для дзяцей урок «Чарнобыль-аднаго хапае слова…».

Падчас урока спецыялісты архіва расказалі навучэнцам аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, аб яе прычынах і маштабах.

Школьнікам былі прадэманстраваны матэрыялы з раённых газет зоны абслугоўвання архіва аб дадзенай падзеі.

У завяршэнні сустрэчы была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю адукацыі архіва, інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, наведванне архівасховішча.

 

1. Архівіст 2 катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Свіціч Д.Ю. падчас выступлення перад вучнямі 10 класа сярэдняй школы № 2 г. Кобрына
2. Вучні падчас ўрока