Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» круглага стала «80 гадоў Вялікай Перамогі»

2 мая 2025г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «80 гадоў Вялікай Перамогі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, архівісты і школьнікі г.Гомеля.

Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў звярнуўся да ўдзельнікаў са словамі аб гістарычнай значнасці 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам. Народ Савецкага Саюза аддаў за яе неверагодную цану – 20 мільёнаў загінуўшых і дзясяткі мільёнаў скалечаных лёсаў. Бясспрэчным доказам значнасці ў перамозе над фашысцкай Германіяй з’яўляюцца архіўная кінахроніка і дакументы ваенных гадоў. Задачай маладога пакалення з’яўляецца захаванне гістарычных фактаў і недапушчэнне іх перапісвання або скажэнні.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Сяргей Казачок распавёў пра няпростае палітычнае становішча ў свеце. Перад маладым пакаленнем стаіць важная задача – не дапусціць паўтарэння падзей Другой сусветнай вайны. Для гэтага неабходна ведаць гісторыю сваёй Радзімы, свята захоўваць памяць пра герояў, якія падарылі нам мірнае неба.

Аб рабоце грамадскіх аб’яднанняў па захаванні памяці аб загінуўшых воінах расказала старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі г.Гомеля «Белая Русь» Любоў Ткач. Догляд за магіламі загінуўшых гэта святы абавязак сучаснага пакалення.

Старшыня ГА «Саюз афіцэраў» Навабеліцкага раёна г.Гомеля Юрый Лебедзеў і член «Савета ветэранаў» падпалкоўнік запасу Валерый Аксёнаў распавялі хлопцам пра ўспаміны сваіх бацькоў, якія ваявалі за Вялікую Перамогу. Удзельнікі круглага стала ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў, якія аддалі жыццё за Вялікую Перамогу. Мерапрыемства суправаджалася выступамі архівістаў з вершамі і песнямі пра вайну. Быў прадэманстраваны дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

1. Выступленне дырэктара дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.Шастапалава
2. Выступленне дэпутата палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ С.Казачка
3. Старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі г.Гомеля «Белая Русь» Любоў Ткач распавядае пра пахаванні герояў ваенных гадоў
4. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых
5. Архівіст Алег Сямкоўскі чытае верш пра герояў вайны
6. Кіроўца Міхаіл Букатаў выконвае песню «Аповед ветэрана»
7. Удзельнікі круглага стала «80 гадоў Вялікай Перамогі»