Аб правядзенні тэматычнага ўрока «Памяць і боль беларускай зямлі» з удзелам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»
17 красавіка 2025 г. напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў рамках акцыі «Архівы-Школе» прайшоў тэматычны ўрок «Памяць і боль беларускай зямлі» для навучэнцаў 9 класа сярэдняй школы № 3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч.
Аб спаленых вёсках Навагрудчыны, генацыдзе мірнага насельніцтва, незаменных чалавечых стратах, гераізме і подзвігу беларускага народа, гістарычнай праўдзе і памяці расказвалі школьнікі ў сваіх дакладах і вершах.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук адзначыла, што больш за палову насельніцтва Навагрудка да пачатку Вялікай Айчыннай вайны складалі яўрэі, таму тэма Халакоста асабліва актуальная для Навагрудскай зямлі. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй яўрэйскай абшчыны, даведаліся аб становішчы яўрэяў у гады вайны – нацысты з першых дзён акупацыі пачалі праводзіць зверскую палітыку знішчэння мірнага насельніцтва. У выніку чатырох масавых расстрэлаў шматлікая яўрэйская абшчына Навагрудка спыніла сваё існаванне. Наталля Анатольеўна расказала пра адну з яркіх старонак гісторыі яўрэйскага супраціўлення на Навагрудчыне – унікальны ўцёк вязняў праз пракапаны тунэль, а таксама аб увекавечанні памяці ахвяр Халакоста.
Напрыканцы занятку навучэнцы выказалі пажаданні міру, сяброўства, працвітання сваёй краіне.
![]() |
1. Выступае навучэнка 9 класа. |
![]() |
2. Падчас выступлення Н.А.Пісарук. |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемства. |